Вітаю ўсіх, сябры!)
❤️Вашыя падабайкі і каментары дапамагаюць прасоўванню і развіццю канала! ❤️
Усім прыемнага прагляду!😊

🚴‍Маршрут у komoot: https://www.komoot.com/tour/2936807670
*********************************************************
💰ПАДТРЫМАЦЬ КАНАЛ:
💳КАРТА BGPB Mastercard ❤️ 5299 2299 3929 5501 ❤️
🪙НАВАТ НЕВЯЛІЧКІ ЎКЛАД – ВЕЛЬМІ ЗНАЧНЫ ДЛЯ КАНАЛА!
❤️ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ ЗА ПАДТРЫМКУ!!!
**********************************************************

Таймкоды:
00:00 Уступ
01:00 Раніца на Іслачы
06:55 Пачатак яздавога дня
07:46 Санктуарый
09:16 Вёска Баравікоўшчына
10:10 Еду гравейкамі, лясамі, праз невялікія вёсачкі
16:00 Абед
17:26 Вёска Пральнікі
18:35 Па пагоркам
23:52 Развітанне

Каардынаты:
📍Месца стаянкі на рацэ Іслач 53.966699, 26.703287
📍Санктуарый 53.962005, 26.718183
📍Царква Святога Мікалая Цудатворца ў в. Пральнікі 53.943790, 26.853336

🚴🏻‍♂Інстаграм https://www.instagram.com/bike_travel_belarus/
🚴🏻‍♂tiktok https://www.tiktok.com/@bike_travel_belarus

Путешествия по Беларуси. Достопримечательности и красивые места. Велопоездки и приключения.

Share.

31 Comments

  1. Вітаю) Прыемна прыходзіць на толькі што апублікаванае відэа і публікаваць самы першы каментар)

  2. Навальніца ноччу не замінала спаць? Ці былі веснавыя маланкі і грымоты?

  3. Аляксандр, усё цудоўна, дзякуй за чарговую серыю. Але чаму ж "налібАцкая"? Неяк нават гучыць няёмка) Заўсёды была Налібоцкая пушча. Ці не так?)

  4. З Іслаччу лепей за ўсё ўбачыцца, калі ўзброены гумовай лодкай і вяслом)

  5. Нязручна. Калі вандруеш на кабыле, то можна проста праз лужыны ісці. Кабыла бруду не баіцца

  6. Неяк старыя касцёлы вам перасталі трапляцца. Калі ўжо будзе хоць пара-тройка новых?

  7. Бабровай хаткі там нідзе не было? Бо калі плаціна без хаткі, то і ў плаціне няма сэнсу

  8. 19:23 – цікава, як гэта – мець утульны вясковы домік гэта блізка да дарогі? Я, калі праяжжаю і бачу падобнае, то заўсёды зайздрошчу такім людзям: я еду, стомлены, а яны ў доміку сядзяць

  9. Усё крута, толькі не "па пагоркаМ", а "па пагоркаХ". А так цудоўна, дзякуй за працяг славутай ровара-налібоцкай сагі) Шкада, што сольная

  10. Прывітанне, Алесь! У Вас з’явіўся яшчэ адзін глядач: кошачка Анфіса! Калі яна пачула гукі губнога гармоніка, прыбегла, села перад тэлевізарам і стала падпяваць. Вялікі дзякуй за відэа і за музыку! 😂🐈

  11. Дзякуй❤ заўсёды з нецярпеннем чакаю Вашыя відэа! Так прыемна слухаць і глядзець😊😊❤

  12. Ну вось… на самым цікавым месцы… для мяне такая інтрыга была на Менькі ці на Ратынцы далей паедзеш )

  13. Ніколі не разумеў людзей, якія пакідаюць пасля сябе купу смецця на прыродзе. Няўжо так цяжка прыбраць за сабою…Дзякуй, Алесь, што не пакінуў усё як было

  14. Нешта, дарэчы, ёсць у гэтым трохі раптоўна абарваным канцы) Лёгкае адчуванне незавершанасці, але яно пры гэтым не сумнае. Ты далей нібыта сам трохі дадумваеш заканчэнне падарожжа)

  15. Санктуарый двух святых вельмі ўразіў, нават праз экран адчывалася прыгаломшанасць❤‍🩹 Асобная падзяка за адказнасць да прыроды і за прыбіранне смецця не толькі за сабой!
    P.S. дарэчы, вельмі хочацца адзначыць, што склейкі і пераходы сталі вельмі плаўныя і лагічныя, і ўвесь выпуск глядзіцца як адзін аповед са звязным скразным сюжэтам (раней у самых першых выпусках часам сюжэтныя пераходы былі трошачкі ірваныя). Таксама не магу не адзначыць, як моцна вырас ваш узровень валодання беларускай, знікла ўся няўпэўненасць і зкутасць, мова льецца абсалютна вольна і натуральна, вы перасталі баяцца/саромецца словатворчасці і запазычанняў, проста асалода для вушэй😊

Leave A Reply